29 красавiка 2024, панядзелак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці ў таксіста-нелегала канфіскавалі аўто

12
У Гарадзенскай вобласці ў таксіста-нелегала канфіскавалі аўто

Мужчына таксама павінен выплаціць штраф.

Жыхар г.п. Рось Ваўкавыскага раёна раней тройчы прыцягваўся за незаконную перавозку пасажыраў, і зноў парушыў закон. Справа разглядалася эканамічным судом Гарадзенскай вобласці.

Таксіст-нелегал трапіўся праваахоўнікам ў сакавіку 2014 года за незаконную перавозку пасажыра. За паслугу кіроўца ўзяў з пасажыра 10 тысяч рублёў, піша «Савецкая Беларусь».

У судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу 2 млн 250 тысяч рублёў з канфіскацыяй аўтамабіля «MAZDA 626» 1989 года выпуску.

У мінулым годзе эканамічным судом Гарадзенскай вобласці было канфіскавана 4 аўтамабілі ў таксістаў-нелегалаў на агульную суму 267 млн рублёў. Яшчэ ў адным выпадку парушальнік займаўся нелегальным возніцтвам на чужым аўтамабілі, таму з яго быў спагнаны кошт транспартнага сродку ў суме 54 млн рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках