3 траўня 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможца конкурсу «Міс Беларусь» працуе ў бальніцы пры Лукашэнку

67
Пераможца конкурсу «Міс Беларусь» працуе ў бальніцы пры Лукашэнку

Вікторыя Мігановіч, якая выйграла конкурс прыгажосці, аказалася зусім не выпадковай яго ўдзельніцай.

Ураджэнка Смаргоні змагла абыйсці ўсіх саперніц. Самую прыгожую беларуску выбралі з 25 канкурэнтак. Грашовае ўзнагароджанне, карона з белага золата з фіянітамі і тапазамі, а таксама магчымасць прадстаўляць краіну на сусветным конкурсе - далёка не ўсе прызы. Дзяўчына на тыдзень адправіцца ў Парыж, дзе зможа паспрабаваць сябе ў якасці топ-мадэлі.

Вікторыя Мігановіч, якая выйграла карону «Міс Беларусь-2014», аказалася зусім не выпадковай удзельніцай конкурсу.

У інтэрв'ю выданню «Гродненская правда» яна распавяла, што працуе медсястрой у «лечкамісіі» - бальніцы Упраўлення справамі прэзідэнта, якую ўзначальвае Ірына Абельская - меркаваная маці малодшага сына беларускага кіраўніка.

Туды яе размеркавалі пасля заканчэння Менскага медкаледжа, хоць павінны былі адправіць у родную Смаргонь, дзе жывуць яе бацькі і не хапае медыцынскіх работнікаў. У лечкамісіі яна асістуе стаматолагу. У вольны час падзарабляе ў адным са сталічных салонаў прыгажосці.

«Вучу англійскую мову, тры разы на тыдзень займаюся ў спартзале. Таксама люблю шпацыраваць са сваім ёркшырскім тэр'ерам», - распавяла дзяўчына «Гродненской правде». На пытанне пра тое, як справы на асабістым фронце, адказваць адмовілася: «Скажу толькі, што карэнных змен у асабістым жыцці пакуль не планую. Мне ўсяго толькі 21 год, і ўсё яшчэ наперадзе».

Як вядома, Лукашэнка асабіста патрануе ўсе конкурсы прыгажосці і сустракаецца з некаторымі іх удзельніцамі.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках