3 траўня 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контртэрарыстычная аперацыя ў Дагестане: забітыя чацвёра

32
Контртэрарыстычная аперацыя ў Дагестане: забітыя чацвёра

У Кіраўскім раёне Махачкалы ў сераду раніцай уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

У пасёлку Семяндэр праваахоўнікі заблакавалі групу баевікоў, што засела ў прыватным доме. У ходзе спецаперацыі ўсе бандыты былі знішчаныя, перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Дагестана.

"Іх супраціў задушаны, актыўная фаза завершаная. Па папярэдніх дадзеных, ліквідаваныя да чатырох баевікоў", - сказаў суразмоўца агенцтва. Раней паведамлялася, што, па папярэдніх дадзеных, трое з чатырох заблакаваных у будынку мужчын з'яўляліся актыўнымі членамі бандфармаванняў.

Рэжым КТА быў уведзены ў раёне Махачкалы ў сераду з 05:30 па маскоўскім часе.

Падчас перамоваў з баевікамі з дома выйшла адна жанчына, па папярэдніх дадзеных, жонка гаспадара, паведамляў тэлеканал НТВ. Па дадзеных прадстаўніка праваахоўных органаў Махачкалы, астатнія людзі, якія знаходзіліся ў доме, выходзіць адмовіліся.

Крыніца РІА "Новости" паведамляла, што "ёсць баявы кантакт". Агенцтва ІТАР-ТАСС таксама перадавала, што ў раёне спецаперацыі было некалькі перастрэлак.

У мінулы чацвер раніцай чарговая спецаперацыя супраць баевікоў праводзілася ў дагестанскім пасёлку Новы. Сілавікі заблакавалі дом з удзельнікамі незаконных узброеных фармаванняў. Усе баевікі і іх памагатыя, якія былі ў доме, былі знішчаныя, яны ўваходзілі ў так званую аухаўскую банду, перадае РІА "Новости".

У сярэдзіне красавіка ў Махачкале знішчылі групу бандытаў, трое з якіх знаходзіліся ў федэральным вышуку. Аказалася, што гэтыя людзі былі датычныя да падрыву крам у цэнтры дагестанскай сталіцы і забойстваў паліцыянтаў.

У студзені гэтага года ў Савецкім раёне Махачкалы быў уведзены рэжым КТА. Тады ў двух прыватных дамах былі заблакаваныя члены махачкалінскай бандгрупы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках