3 траўня 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі рыхтуюць штурм аблупраўлення МУС у Луганску

4
Баевікі рыхтуюць штурм аблупраўлення МУС у Луганску

Сепаратысты плануюць ажыццявіць штурм упраўлення Міністэрства ўнутраных спраў у Луганскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Украинская правда са спасылкай на актывіста Паўла Жарава.

"7 траўня ў 12 гадзін сепаратысты збіраюцца пад будынкам упраўлення МУС у Луганскай вобласці. Калі генерал Анатоль Навуменка не прыме прысягу на вернасць "луганскаму народу", чакаецца новы штурм, адстаўка Навуменкі і яго "дэпартацыя" ў Кіеў", - паведаміў Жараў.

Паводле яго слоў, лідар сепаратыстаў Валерый Болатаў патрабуе прызначыць свайго, цалкам кантраляванага начальніка міліцыі.

Раней луганскія праваахоўнікі паведамілі, што ў вобласці вялікая колькасць агнястрэльнай зброі трапіла ў староннія рукі, у сувязі з чым крымінагенная сітуацыя выйшла з-пад кантролю.

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

7 красавіка ў Луганску сепаратысты здолелі ўзяць пад свой кантроль будынак рэгіянальнага ўпраўлення СБУ. У гэты ж дзень быў захоплены філіял Нацыянальнага банка Украіны.

У ноч на 11 красавіка каля сотні ўзброеных баевікоў заблакавалі вайсковую частку ўнутраных войскаў МУС Украіны ў Луганску. 29 красавіка яны захапілі будынкі ТРК, аблдзяржадміністрацыі і пракуратуры. Апошнюю вызвалілі 2 траўня ў выніку правядзення перамоваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках