3 траўня 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі правучылі «генія паркоўкі» на BMW

45

BMW, прыпаркаваны папярок стаянкі ў Менску, заблакавалі і пакінулі пад «дворнікам» запіску.

Адразу двое ўдзельнікаў форуму onliner.by звярнулі ўвагу на тое, як прыпаркаваўся кіроўца BMW на вул. Някрасава ў Менску. Стаянка каля гандлёвага цэнтра заўсёды запоўненая аўтамабілямі, і машына, якая заняла тры месцы, выклікала ўсеагульнае абурэнне. Кіроўцу седана выехаць будзе вельмі праблематычна.

Кіроўцы суседніх аўтамабіляў фармальна паркаваліся па разметцы. Але пры гэтым выезд для BMW цяпер немагчымы. Да таго ж каля краю праезнай часткі стаіць яшчэ і Mercedes.

Для большай пераканаўчасці кіроўцу пад «дворнік» паклалі запіску з недвухсэнсоўным пажаданнем.

Фото: Hadgi1990, forum.onliner.by
Фото: Hadgi1990, forum.onliner.by
Фото: Hadgi1990, forum.onliner.by
Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках