3 траўня 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэкалогіі Расеі раіць крымчанам піць менш вады

27
Мінэкалогіі Расеі раіць крымчанам піць менш вады

Жыхарам паўвострава трэба скараціць спажыванне вады ў два разы.

Сітуацыя з вадой, якая склалася на паўвостраве, павінна навучыць крымчан быць больш эканомнымі ў плане спажывання. Такое меркаванне ў інтэрв'ю выданню Аргументы недели – Крым агучыў міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Генадзь Нараеў.

Чыноўнік пагадзіўся з заявай самаабвешчанага «віцэ-прэм'ера» рэспублікі Рустама Тэміргаліева з нагоды таго, што крымчанам давядзецца быць больш ашчаднымі, а таксама адзначыў, што штодзённае спажыванне вады, у тым ліку і пітной, пажадана скараціць удвая.

«Існуюць пэўныя разлікі, дзе на аднаго чалавека ў дзень прыпадае каля 100 літраў вады. Напэўна, трэба пераходзіць на больш эканомны рэжым. Напрыклад, 50 літраў, што, увогуле, таксама дастаткова», - адзначыў Нараеў.

Раней паведамлялася, што ў стэпах Крыма маюць намер пабудаваць новае вадасховішча.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках