3 траўня 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт мяса ў крамах Брэста

31
Дэфіцыт мяса ў крамах Брэста

Жыхары горада са здзіўленнем адзначаюць, што на гандлёвых прылаўках адсутнічае прадукцыя мясцовага мясакамбіната.

Першая версія, якая прыходзіць на розум брэстчанам - прадукцыю гэтага прадпрыемства прымусілі ў загадным парадку адпраўляць у Менск, каб падчас чэмпіянату свету па хакеі там не было перабою з пастаўкамі мяснога асартыменту, і дэфіцыт не кідаўся ў вочы ўдзельнікам і гасцям спаборніцтваў.

Аднак ёсць і іншыя здагадкі. Пасля крутых разборак на Слуцкім мясакамбінаце іншыя прадпрыемствы галіны аддалі перавагу скараціць вытворчы працэс і заняцца навядзеннем парадку ў цэхах і іншых памяшканнях, пакуль туды не наляцелі супрацоўнікі кантрольных органаў.

Акрамя таго, не застаўся незаўважаным і той факт, што ялавічына і свініна, якія да нядаўняга часу ўваходзілі ў пералік сацыяльна значных тавараў і кошты на іх рэгуляваліся дзяржаўнымі органамі, гэтай вясной па загадзе Міністэрства эканомікі зніклі з гэтага пераліку. Як растлумачылі ў міністэрстве, рэнтабельнасць вытворчасці патушнай ялавічыны, якая пастаўляецца на рынак Беларусі, складае мінус 30,3%, а патушнай свініны і адрубоў са свініны - мінус 8-10%. А таму для вытворцаў рэгуляванне коштаў адмянілі, хоць для гандлю яно захавалася, што і магло прывесці да дысбаланса пры пастаўках у крамы.

Як бы там ні было, у першыя травеньскі дні жыхары Брэста са здзіўленнем выявілі, што прадукцыі мясцовага мясакамбіната (у прыватнасці, свініны і сасісак) няма не толькі ў крамах горада, але і ў фірмовай гандлёвай сетцы прадпрыемства: на прылаўках - толькі вэнджаніна і рэшткі ялавічыны.

Па звестках charter97.org, кіраўніцтва Брэсцкага мясакамбіната адмаўляецца размаўляць на гэтую тэму, а ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама патрабуюць ад журналістаў накіроўваць пісьмовы запыт, адказаць на які абяцаюць ва «ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны», г.зн. на працягу 14 дзён. Зразумела, што інфармацыя ад чыноўнікаў ужо не будзе актуальнай, бо мясны дэфіцыт людзі адчуваюць менавіта цяпер.

Пракаментаваць сітуацыю змаглі толькі ў канцэрне «Брэстмясамалпрам», дзе паскардзіліся на накладкі з адгрузкай прадукцыі з прадпрыемства у гандлёвыя кропкі, што адбылося выключна па прычыне працяглых выходных дзён. У канцэрне запэўнілі, што на гэтым тыдні крамы зноў сталі атрымліваць мяса і мясную прадукцыю з брэсцкага прадпрыемства, і на працягу пары дзён на прылаўках з'явіцца поўны асартымент.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках