3 траўня 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя баевікі ўварваліся ў абласную пракуратуру ў Луганску

3
Узброеныя баевікі ўварваліся ў абласную пракуратуру ў Луганску

Супрацоўнікаў пракуратуры вывелі з будынка.

Унутры засталіся кіраўнікі абласной пракуратуры. Пра гэта паведаміла журналістам прэс-сакратарка ўстановы Марына Брагіна, піша мясцовае выданне cxid.info.

"Унутры будынка знаходзіцца кіраўніцтва пракуратуры і людзі з аўтаматамі. Патрабаванні захопнікаў прэс-службе пакуль невядомыя. Усіх супрацоўнікаў пракуратуры, акрамя кіраўнікоў, вывелі. Яны стаяць ля будынка", - сказала яна.

Уваход ахоўваюць паводле розных звестак ад 7 да 15 чалавек з аўтаматамі.

Пракурор Луганскай вобласці Сяргей Стось адмовіўся пакінуць памяшканне пракуратуры. Адначасова ў міліцыі паведамілі, што з будынка выйшлі ўсе супрацоўнікі, якім было загадана не вяртацца туды да 25 траўня, піша УНП.

Нагадаем, 2 траўня прэс-сакратарка пракуратуры Луганскай вобласці Марына Брагіна паведамляла, што памяшканне аблпракуратуры было вызвалена, дзякуючы перамовам паміж прадстаўнікамі ўлады і людзьмі, якія захапілі будынак. Будынкі абласной адміністрацыі і аблпракуратуры раней былі захопленыя 29 красавіка ў Луганску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках