3 траўня 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоплены будынак МУС у Луганску

11
Захоплены будынак МУС у Луганску

У будынак абласнога аддзялення міліцыі ўварваліся баевікі.

Яны патрабуюць ад міліцыянтаў перайсці на бок сепаратыстаў, а таксама адстаўкі начальніка міліцыі Луганскай вобласці.

Адзін з захопнікаў абвясціў, што будуць чакаць пастановы міліцыі 20 хвілін, а потым пяройдуць да актыўных дзеянняў. Паводле ацэнак мясцовых журналістаў ля будынка знаходзяцца блізу 300 чалавек.

Нагадаем, 2 траўня прэс-сакратарка пракуратуры Луганскай вобласці Марына Брагіна паведамляла, што памяшканне аблпракуратуры і іншыя ключавыя будынкі горада былі вызваленыя. Гэта адбылося дзякуючы перамовам паміж прадстаўнікамі ўлады і людзьмі, якія захапілі іх. Будынкі абласной адміністрацыі і аблпракуратуры раней былі захопленыя 29 красавіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках