3 траўня 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Украінай - 38 тысяч расейскіх вайскоўцаў

11
На мяжы з Украінай - 38 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Расея не збіраецца адводзіць войскі ад межаў з Украінай.

Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», каментуючы сённяшнюю заяву Уладзіміра Пуціна аб адводзе расейскіх войскаў.

«З нагоды заявы У.Пуціна аб адводзе расейскіх войскаў ад мяжы РФ з Украінай. Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», на 17 гадзін 7 траўня групоўка расейскіх войскаў ля межаў з Украінай не змяніла колькасці ў параўнанні з сітуацыяй на 1 траўня», - напісаў ён.

«Мы не фіксуем адводу расейскіх войскаў як з 50-км, так з двухсоткіламетровай зоны ўздоўж мяжы РФ з Украінай. Таксама на працягу апошняга тыдня мы не назіраем і прыбыцця новых частак і падраздзяленняў. Колькасць расейскіх войскаў у двухсоткіламетровай зоне ад усходняй мяжы Украіны складае блізу 38 тысяч чалавек», - распавёў экспэрт.

У паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі, у якія перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала довады, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГРУ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках