3 траўня 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Што Пуцін скажа, то Лукашэнка і зробіць

19
Станіслаў Шушкевіч: Што Пуцін скажа, то Лукашэнка і зробіць

Новым уладам Украіны не варта верыць беларускаму дыктатару.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве сказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, піша gazeta.ua.

"Падабенства нашых краін у гаспадарцы, у мове і ў іншых аспектах - значна большае, чым у палітычным плане. Мы маем на чале дзяржавы антыбеларуса, нелегітымнага прэзідэнта Лукашэнку, які прыкідваецца вялікім дэмакратам, аднак, паводле сваёй прыроды, ён не беларус. Сярод вашых палітыкаў тыя, каго я ведаю, у першую чаргу, патрыёты Украіны, а потым камуністы, лібералы, правыя, левыя, сацыял-дэмакраты ды іншыя. У нас жа ва ўладзе тыя, каго прыгрэў Лукашэнка. У нас немагчымы такі сцэнар: не трэба на нас наступаць. У нас расейскія базы, прэзідэнт прарасейскі. Якую замову яму дасць Пуцін, то ён і зробіць", - кажа Шушкевіч.

Паводле ягоных слоў, сёння Украіна і в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў павінны наадварот сцерагчыся, каб не патрапіць пад уплыў Лукашэнкі.

"Пуціна асабіста я не ведаю, аднак ведаю Лукашэнку. Ніякай прыстойнасці у яго няма і не было ніколі. Варта задумацца над тым, каб у вас не пачалі разыгрываць сцэнар, падобны да нашага. Беларускае ў нас знішчаецца. Накіраваць дзіця ў беларускую школу сёння практычна немагчыма", - кажа Шушкевіч.

На думку Святаслава Шушкевіча, Расея можа пацярпець, калі паўстануць рэгіёны, якія імкнуцца быць незалежнымі.

"Расея не паважае свайго вялікага прэзідэнта Барыса Ельцына. Ён быў абраны народам і ён казаў: "Бярыце свабоды столькі, колькі можаце ўзяць, колькі можаце справіцца. Не можаце справіцца - не бярыце". Гэта быў вельмі разумны падыход. Бомба ляжыць пад Расеяй. Таму што ўсе нацыянальныя ўтварэнні РФ, 26 структур, прынялі дэкларацыю аб дзяржаўнай незалежнасці, яны хацелі быць самастойнымі дзяржавамі. І калі будзе такое стаўленне да іншых нацый, такое, якое сёння бачым у Расеі, мне здаецца, што гэтыя дэкларацыі ніхто не скасоўваў. Гэтыя рэгіёны яшчэ могуць падняцца і паўстаць", - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках