3 траўня 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-начальнік міліцыі Адэсы збег з Украіны

24
Экс-начальнік міліцыі Адэсы збег з Украіны

Былы часовы выканаўца абавязкаў начальніка Галоўнай управы МУС Украіны ў Адэскай вобласці пакінуў краіну.

Пра гэта на брыфінгу ў Харкаўскім аэрапорце пасля выязнога пасяджэння ўрада заявіў журналістам міністр унутраных спраў Арсен Авакаў. Ён зняпраўдзіў інфармацыю, што Дзмітрыя Фучэджы адпусцілі «пад сумленнае слова», піша «Корреспондент».

«Фучэджы а 5-й перасёк мяжу Украіны і хаваецца ад следства. Ён абвешчаны ў вышук», - сказаў Авакаў.

Ён дадаў, што ў Адэсе пракуратурай затрыманыя тры работнікі міліцыі. Цяпер іх вязуць у Кіеў.

У сваю чаргу, памочнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка дапусціў, што былы начальнік міліцыі збег на тэрыторыю Прыднястроўя.

Нагадаем, грамадскасць Адэсы абвінавачвае палкоўніка Дзмітрыя Фучэджы ў злачыннай бяздзейнасці падчас сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў, якія прычыніліся да чалавечых ахвяр. Міліцэйскае кіраўніцтва падазраецца і ў вызваленні затрыманых баевікоў з турэмнага ізалятара.

2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, паводле афіцыйных звестак, 46 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Супрацьстаянне пачалося пасля таго, як на Аляксандраўскім праспекце сабралася група прарасейскіх баевікоў (шмат хто ў масках і з бітамі), якія напалі на марш «За адзіную Украіну».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках