26 красавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакол Марыупаля ўсталявалі 10 блокпостаў

1
Вакол Марыупаля ўсталявалі 10 блокпостаў

Блокпосты былі арганізаваныя сіламі ўдзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі.

На іх дзяжурыць міліцыя і грамадзянскія актывісты.

Пра гэта распавёў Міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў на брыфінгу ў аэрапорце пасля выязнога пасяджэння Кабміна ў Харкаве, перадае ОстроВ.

«Беспарадкі, якія адбываліся ноччу і сёння днём, купіраваныя сіламі правапарадку», - адзначыў ён.

Нагадаем, па словах Арсэна Авакава, у навядзенні парадку браў удзел батальён міліцыі спецыяльнага прызначэння «Азоў». Затрыманыя 20 баевікоў, у тым ліку - «міністр абароны» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Какідзянаў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

Фота: 0629.com.ua

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках