4 траўня 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты абвалілі расейскі рубель

11
Тэрарысты абвалілі расейскі рубель

Рубель рэзка аслабеў пасля заяваў пра «рэферэндум» у Данбасе.

Даляр і еўра на таргах на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы ў лічаныя хвіліны дадалі 15-20 капеек, даляр падняўся вышэй 35 рублёў пасля паведамлення, што «народныя саветы» самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» вырашылі не пераносіць «рэферэндум» аб незалежнасці рэгіёна, прызначаны на 11 траўня.

Даляр у 13:51 каштаваў 35,025 рубля, дадаўшы 9,5 капейкі да ўзроўню папярэдняга закрыцця. Еўра каштаваў 48,83 рубля, дадаўшы 23 капейкі. Кошт бівалютнага кошыка ($0,55 і €0,45) павялічыўся на 15,5 капейкі, да 41,24 рубля.

Расейскі рынак акцый у чацвер таксама развярнуўся ўніз пасля вестак з Данецкай вобласці.

Напярэдадні вечарам рубель істотна ўмацаваўся пасля вынікаў сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна са старшынёй АБСЭ Дыдзье Буркхальтэрам. Прэзідэнт Расеі пасля сустрэчы заклікаў прадстаўнікоў паўднёва-усходу Украіны адкласці прызначаны на 11 траўня «рэферэндум». На сустрэча таксама ішла размова пра стварэнне «дарожнай карты» па ўрэгуляванні крызісу на Украіне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках