4 траўня 2024, Субота, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ спрасціў атрыманне віз для ўкраінцаў

28
ЕЗ спрасціў атрыманне віз для ўкраінцаў

Спіс дакументаў, якія неабходныя ўкраінцам для атрымання шэнгенскай візы, скарочаны.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыі Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс, перадае ТСН.

"29 красавіка Еўрапейскай камісіяй быў зацверджаны спіс дакументаў, які павінен падавацца грамадзянамі Украіны ў консульскія ўстановы дзяржаў-членаў Еўрапейскага Звяза на тэрыторыі Украіны для афармлення віз", - заявіў Перабійніс.

Ён распавёў, што спіс прадугледжвае прадастаўленне ўкраінцамі пры афармленні шэнгенскай візы чатырох дакументаў, якія пацвярджаюць мэту паездкі, крыніцу даходаў ва Украіне, наяўнасць сродкаў для ажыццяўлення паездкі, пацверджанне наяўнасці жылля падчас знаходжання ў краінах шэнгенскай зоны. Ён таксама падкрэсліў, што ва ўкраінскім МЗС разлічваюць на павелічэнне колькасці шматразовых віз тэрмінам дзеяння ад 3 да 5 гадоў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках