4 траўня 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СНБА Украіны: Ля тэлевежы адбылася класічная дыверсія

5
СНБА Украіны: Ля тэлевежы адбылася класічная дыверсія

Па папярэдніх дадзеных, падпалілі кабелі ў калодзежы, доступ да якога ёсць з вуліцы, кінуўшы ўнутр запальную сумесь.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісала намеснік сакратара Савета нацыянальнай бяспекі Украіны Вікторыя Сюмар.

«Логіка расейскіх спецслужбаў да гэтага часу грунтуецца на вучэнні Леніна пра першачарговыя «пошту, тэлефон, тэлеграф». Яшчэ ўчора праваахоўныя структуры ўзялі пад узмоцненую ахову тэлевышкі і іншыя аб'екты крытычнай інфраструктуры ў Кіеве. На тэрыторыю «алоўка» на Сырцы дыверсантам патрапіць не ўдалося. Таму, па папярэдніх дадзеных, падпалілі кабелі ў калодзежы, доступ да якога ёсць з вуліцы, кінуўшы ўнутр запальную сумесь. Ведаюць пра такія калодзежы толькі профі... Класічная дыверсія. За некалькі гадзін лакалізавалі пажар і аднавілі вяшчанне тэлеканалаў. Усе ўжо ў эфіры», - напісала яна.

Нагадаем, сёння раніцай тэлеканалы Интер, Первый национальный, Мега, Ентерфильм, К1, К2, НТН, Гамма и Хsport па невядомых прычынах спынілі вяшчанне праз спадарожнік.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках