4 траўня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: сланы і Кім Чэн Ын на вуліцах Менска

5

Беларускі фатограф-аматар стварыў цыкл арыгінальных калажаў у апакаліптычным стылі.

На іх - самыя вядомыя ў Менску будынкі ў незвычайным асяроддзі: каля Палаца Рэспублікі ходзяць каровы, ля будынкаў побач з Чыгуначным вакзалам пасуцца коні, а ў чоўне па Свіслачы на фоне Траецкага прадмесця плыве кіраўнік Паўночнай Карэі - Кім Чэн Ын.

Аўтар фотакалажаў - фатограф-аматар, які працуе пад псеўданімам Gera Mora.

У каментары для журналістаў фатограф адзначыў, што гэтым праектам ён хацеў прыцягнуць увагу гараджан да недарэчных будынкаў, якімі забудаваная беларуская сталіца, перадае «Белсат».

«Першую карцінку я зрабіў год таму: пінгвіны на фоне «Менск-арэны». А потым у мяне сабралася дастаткова шмат фатаграфій (я выкарыстоўваў у калажах толькі ўласныя здымкі), з якімі я працаваў, і атрымалася вось такая серыя. Я падумаў: а чаму б не дадаць хакейнай сімволікі? Хтосьці бачыць у гэтых малюнках жарт, хтосьці лічыць іх сцёбам. Адным падабаецца, другім не - гэта нармальна», - кажа ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках