4 траўня 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Украіна гатовая весці агульнанацыянальны дыялог

3
Арсеній Яцанюк: Украіна гатовая весці агульнанацыянальны дыялог

Правядзенне круглых сталоў нацыянальнага адзінства стартуе на наступным тыдні ў сераду, 14 траўня.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, піша "Інтэрфакс".

"Украіна гатовая весці і праводзіць агульнанацыянальны дыялог, і круглы стол, які запланаваны на наступны тыдзень на сераду, з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што краіне патрэбныя адзінства, дыялог і мір", - заявіў ён.

Прэм'ер дадаў, што мір будзе ва Украіне тады, калі Расея спыніць падтрымліваць тэрарыстаў.

Раней кіраўніцтва Украіны ініцыявала правядзенне агульнаўкраінскіх круглых сталоў нацыянальнага адзінства пры ўдзеле прадстаўнікоў усіх палітычных сіл з усіх рэгіёнаў, грамадскасці і навукоўцаў.

Сярод актуальных пытанняў, падкрэсліваецца ў звароце, - дэцэнтралізацыя ўлады, рэформа мясцовага самакіравання, забеспячэнне балансу паміж галінамі ўлады, забеспячэнне пашыраных гарантый абароны правоў нацыянальных меншасцяў, рэформа праваадносінаў паміж дзяржавай і грамадствам, уключаючы рэфармаванне судовай і праваахоўнай сістэмы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках