4 траўня 2024, Субота, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Кіева-Пячэрскай Лаўры знойдзены арсенал зброі

5

У цяперашні час міліцыя праводзяць дагляд аўтамабіля Audi, затрыманага на вуліцы Лаўрскай.

У цэнтры Кіева каля Кіева-Пячэрскай лаўры, праваахоўнікі выявілі яшчэ адну машыну, у якой перавозілі агнястрэльную зброю, паведамляе УНІАН.

Фото: Dmytro Khiluk / facebook.com

Эксперты-крыміналісты фатаграфуюць аўтаматычную зброю, якая знаходзіцца ў багажніку гэтага аўтамабіля. На выгляд гэта аўтамат Калашнікава. Затрыманых каля яго не відаць.

Тэхпашпарт на аўтамабіль Audi выдадзены ў Луганскай вобласці.

Пазней да машыны, каля якой працавалі эксперты, падышоў малады чалавек прыблізна 25 гадоў і паспрабаваў узяць у салоне цыгарэты. Пасля гэтага мужчына кінуўся бегчы. У выніку пераследу яго затрымалі прадстаўнікі Самаабароны Майдана. Міліцыя ў канфлікт не ўмешвалася.

Раней сёння ў цэнтры Кіева затрымалі яшчэ адзін аўтамабіль са зброяй.

Фото: Dmytro Khiluk / facebook.com
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках