4 траўня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Харкава затрыманыя баевікі ў бронекамізэльках з бітамі

6
У цэнтры Харкава затрыманыя баевікі ў бронекамізэльках з бітамі

Затрыманыя апынуліся жыхарамі Палтаўскай, Чаркаскай, Данецкай абласцей.

Сёння, 9 траўня, у Харкаве ля Мемарыяла Славы, дзе прадстаўнікі ўлады і апазіцыі бралі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак з нагоды Дня Перамогі, праваахоўнікі затрымалі хлопцаў у бронекамізэльках і з бітамі, паведамляе 5 канал.

Паведамляецца, што 10 хлопцаў знаходзіліся ў лясным масіве паблізу мемарыяла. Растлумачыць, з якой мэтай яны там знаходзіліся, мужчыны не змаглі. Затрыманых даставілі ў адзін з аддзелаў міліцыі і высветлілі іх асобы.

Гэта жыхары Палтаўскай, Чаркаскай, Данецкай абласцей і горада Харкава. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць сапраўдныя іх намеры. Яшчэ аднаго правакатара міліцыя затрымала на плошчы Свабоды. Мужчына з'явіўся ў касцы, балаклаве і з палкай. 27-гадовы жыхар Харкава заявіў, што не ўяўляе ніякай палітычнай сілы, а такую экіпіроўку парушэннем закона не лічыць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках