4 траўня 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўкраінскай мяжы затрыманы пасланы ФСБ дыверсант

9

СБУ атрымала чарговыя доказы непасрэднага ўдзелу спецслужбаў Расеі ў падзеях, якія адбываюцца на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Пры спробе незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Украіны па-за пунктам пропуску ў Луганскай вобласці супрацоўнікі СБУ і Дзяржаўнай памежнай службы затрымалі двух грамадзян РФ, якія па заданні расейскіх спецслужбаў павінны былі ўзяць удзел у мерапрыемствах экстрэмісцкага характару, - распавялі ў ведамстве.

Паводле сведчання аднаго з затрыманых, грамадзяніна РФ Сяргея Запланава, непасрэдна перад ад'ездам ва Украіну ён атрымаў інструктаж і заданне ад супрацоўніка ФСБ РФ, які аказаў садзейнічанне ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Задачай Запланава быў удзел у акцыях сепаратыстаў і збор разведвальнай інфармацыі аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і арганізацыях, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Данецка і Луганску.

«Расею цікавіць кіраваная апазіцыя ва Украіне», - сказаў Запланаў.

Як распавялі затрыманыя грамадзяне РФ, яны знаходзяцца ў палітычнай партыі Эдуарда Лімонава «Іншая Расея», членаў якой расейская старана актыўна выкарыстоўвае для адпраўкі на тэрыторыю Украіны ў якасці так званых «апалчэнцаў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках