4 траўня 2024, Субота, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой «Барата» стаў славутасцю Казахстана

Герой «Барата» стаў славутасцю Казахстана

Выдуманы персанаж з фільма Барат з імем Білі Секскрайм трапіў у даведнік па Казахстану.

Каляровае ілюстраванае выданне распаўсюджвалася ў рамках штогадовага фестывалю Around the World Embassy Tour, які праводзіцца штогод амбасадай Казахстана ў ЗША. Пра гэта паведамляе Washington City Paper, піша «Карэспандэнт».

Назіраць персанажа камедыйнага фільма на старонках кнігі пра Казахстан маглі прадстаўнікі больш чым 50 дыпламатычных місій Вашынгтона.

Білі Секскрайм - выдуманы персанаж, які не з'яўляўся ў фільме «Барат: культурныя даследаванні Амерыкі на карысць слаўнай дзяржавы Казахстан». Але яго згадваў у стужцы выканаўца галоўнай ролі Саша Барон Коэн.

Якім чынам Секскрайм трапіў у даведнік, не паведамляецца. Як мяркуецца, гэта стала вынікам памылкі амбасады Казахстана або жартам выдавецтва. Дыпламатычнае прадстаўніцтва краіны ніяк не пракаментавала пацешнае здарэнне.

Варта адзначыць, што прывід «Барата» не ўпершыню трывожыць Казахстан. Напрыклад, у 2012 годзе ў Кувейце на чэмпіянаце свету па стральбе арганізатары мерапрыемства пераблыталі гімн Казахстана з гімнам, які гучаў у фільме «Барат: культурнае даследаванне Амерыкі на карысць слаўнага народа Казахстана».

Фільм пра Барата заўсёды здаваўся афіцыйным асобам Казахстана абразлівым. Калі Саша Барон Коэн упершыню пераапрануўся ў выдуманага казахскага журналіста Барата Сагдзіева і паўстаў у такім выглядзе на цырымоніі ўручэння прэмій MTV у 2005 годзе, міністэрства замежных спраў краіны заяўляла пра намер засудзіць коміка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках