4 траўня 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыупаль застаўся без вады

1
Марыупаль застаўся без вады

Праз дзве гадзіны водазабеспячэнне горада будзе адноўлена ў нармальным рэжыме, запэўніваюць гарадскія ўлады.

Пасля таго, як у Марыупалі Данецкай вобласці папаўзлі чуткі пра тое, што ўзброеныя людзі падарвалі помпы, якія падаюць ваду ў горад, з-за панікі сярод насельніцтва ў горадзе павялічыўся попыт на ваду ў два разы, што стала прычынай адсутнасці вады ў кранах, паведамляе гарадскі партал 0629.

«Помпы проста не спраўляліся», - паведаміў кіраўнік прэс-службы гарадской рады Алег Калінін.

Як паведамляе выданне, гарадскія ўлады абверглі інфармацыю аб выбуху помпаў.

У Гарводаканале запэўнілі, што ўжо праз дзве гадзіны водазабеспячэнне горада будзе адноўлена ў нармальным рэжыме. Там таксама распавялі, што ніякіх дыверсій на вадаводзе не было - гэта проста чуткі.

Раней шэраг СМІ паведамілі, што ў Марыупалі ў пятніцу была падарваная воданапорная вежа, аднак гэтая інфармацыя не знайшла пацвярджэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках