4 траўня 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы за тры месяцы перавялі з-за мяжы $ 235 мільёнаў

14
Беларусы за тры месяцы перавялі з-за мяжы $ 235 мільёнаў

Асабістыя пераводы, атрыманыя грамадзянамі Беларусі з-за мяжы ў I квартале 2014 года, склалі $ 235,5 млн.

Яны павялічыліся на 4,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года, паведамляе АФН са спасылкай на статсправаздачу Нацбанка.

Паступленні ад аплаты працы склалі $ 128,2 млн (рост на 3%), у тым ліку чыстая аплата працы (за вылікам выплачанага падаходнага падатку) - $ 105,2 млн (рост на 3,8%).

Акрамя таго, у студзені-сакавіку 2014 года грашовыя пераводы працоўных склалі $ 112,7 млн (рост на 4,7% у параўнанні са студзенем-сакавіком 2013).

У сваю чаргу асабістыя пераводы, выплачаныя за мяжу ў I квартале 2014 года, склалі $ 32,5 млн, павялічыўшыся на 10,2%. У тым ліку аплата працы склала $ 9,1 млн (рост у 1,9 разы), грашовыя пераводы працоўных - $ 23, 4 млн(рост на 4,5%).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках