4 траўня 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА даказала пастаўкі расейскіх танкаў ва Украіну

40

На сайце НАТА апублікаваныя здымкі са спадарожніка.

У НАТА ёсць спадарожнікавыя малюнкі, якія пацвярджаюць ўваходжанне на тэрыторыю Украіны вайсковай тэхнікі, якая ёсць у арсенале Расеі.

Такія выявы размешчаныя на сайце Паўночнаатлантычнага альянсу.

Паводле звестак НАТА, атрыманыя са спадарожніка фатаграфіі сведчаць, што танкі, аб прыналежнасці якіх да Расеі заяўляў украінскі бок, хутчэй за ўсё адпавядаюць такім жа, што былі ўжытыя Расейскай Федэрацыяй падчас анэксіі Крыму.

"Гэтыя танкі не маюць маркіроўкі і не выглядаюць так, як тыя, што выкарыстоўваюцца украінскімі вайскоўцамі. На самай справе, яны не маюць маркіроўкі, але нагадваюць тыя, што выкарыстоўваліся расейскім бокам і былі ўцягнутыя ў дэстабілізацыю ў Крыме", - гаворыцца ў паведамленні.

У Альянсе заявілі, што гэтыя малюнкі падымаюць важныя пытанні аб ролі Расеі ў "садзейнічанні нестабільнасці ва ўсходняй Украіне і дачыненні да руху вайсковай тэхнікі з Расеі ва Украіну".

"Расейскія афіцыйныя асобы неаднаразова ўводзілі ў зман і ўхіляліся ад сваёй ролі ў канфліктах у Крыме і на ўсходзе Украіны. Апублікаваныя звесткі павінны прымусіць Расею публічна прызнаць сваю адказнасць за такія дзеянні", - адзначылі ў НАТА.

Як вядома, намесніца прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Харф заявіла, што ў Вашынгтона ёсць доказы таго, што тры танкі, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны, належалі Расейскай Федэрацыі.

Затое Расея настойвае, што яе тэхнікі і зброі ва Украіне няма, і абвінавачвае ўкраінскіх вайскоўцаў у парушэнні мяжы.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках