4 траўня 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча спрабавалі абвінаваціць ва «ўцёках з Шаўшэнка»

12
Статкевіча спрабавалі абвінаваціць ва «ўцёках з Шаўшэнка»

Палітвязень Мікалай Статкевіч паведаміў на свабоду, што турэмшчыкі спрабавалі абвінаваціць яго ў намеры бегчы з турмы праз адмыслова зроблены лаз.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч:

"Напісаў неверагодную рэч. Што яго спрабавалі абвінаваціць у тым, што ён нібыта хацеў зрабіць дзірку ў сцяне і ўцячы. І гэта пры тым, што яго камера, як ён апісваў, выходзіць ва ўнутраны двор турмы, куды іх водзяць на прагулкі! А пачалося з таго, што недзе на сцяне ці дзе павесілі газетку, так вось і западозрылі, быццам збіраўся ў тым месцы пад газетай зрабіць дзірку. Відавочна наглядзеліся фільмаў, накшталт «Уцёкі з Шаўшэнка». Але ў нашай сітуацыі такія глупствы на самай справе сур'ёзная рэч. Ён жа аднесены да тых, хто нібыта схільны да ўцёкаў, таму сапраўды могуць з гэтай нагоды яшчэ нешта яму дрэннае зрабіць. Таму з трывогай чакаю паведамленні на гэты конт: спынілася гэтае вар'яцтва, ці нешта там у іх атрымалася».

Таксама Мікалай Статкевіч паведаміў, што ў сувязі з пераходам Магілёўскай вобласці з аналагавага тэлебачання на лічбавае, у магілёўскай турме пакінулі толькі тры тэлеканалы - ОНТ і БТ-1, і расейскі канал РТР. Ахвяраваўшы пры гэтым СТВ і БТ-2. Такім чынам, як лічыць Мікалай Статкевіч, абласныя навіны ўладальнікам аналагавых тэлевізараў, сярод якіх былі ў большасці людзі сталага ўзросту, зараз сталі недаступныя.

«Замест іх - праграмы расейскага тэлебачання», - заўважае Марына Адамовіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках