3 траўня 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея сарвала пакетныя газавыя дамоўленасці з ЕЗ

7
Расея сарвала пакетныя газавыя дамоўленасці з ЕЗ

Расейская Федэрацыя адмовілася падпісаць пакетнае пагадненне з Украінай аб газе.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Еўракамісіі аб выніках трохбаковых перамоў Украіна-Расея-Еўразвяз, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Як адзначаецца ў паведамленні Еўракамісіі, прапанаванае камісарам энергетыкі Гюнтэрам Этынгерам пагадненне прадугледжвала, што кошт газу для Украіны будзе знаходзіцца ў прамежку паміж зімовым значэннем $ 385 і летнім значэннем каля $ 300 за тыс. куб. м. Пры гэтым, Украіна 16 чэрвеня пагасіла б $ 1 млрд доўгу за газ, астатнюю частку запазычанасці - выплаціла б шасцю траншамі да канца года.

«Украінскі бок быў гатовы прыняць такі варыянт, аднак расейскія партнёры з ім не згаджаліся. Яны настойвалі на тым, каб Украіна неадкладна аплаціла $ 1,9 млрд, а агульная цана на газ складала $ 385 за тыс. куб. м.», - адзначаецца ў паведамленні.

У Еўракамісіі ўпэўненыя, што рашэнне пытання да гэтага часу магчыма, у ім зацікаўлены ўсе бакі. ЕК будзе думаць над наступнымі крокамі і часе наступнай сустрэчы бакоў у рамках перамоў аб газе.

Раней кіраўнік праўлення НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў паведаміў, што Украіна і Еўрапейская камісія прапануюць сфарміраваць кампрамісную прамежкавую цану на газ у памеры $ 326 за 1 тыс. куб. м і прадоўжыць перамовы да канчатковага вырашэння ўсіх пытанняў. Паводле ягоных слоў, такая цана з'яўляецца прамежкавай паміж прапанаванай «Газпрамам» у памеры $ 385 і ўкраінскім варыянтам - $ 268,5.

У той жа час гэтая прапанова была адхілена расейскім бокам без разгляду.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках