Фальшыўкі расейскай прапаганды
43- 17.06.2014, 12:22
- 52,828
Як прапагандысты з расейскіх СМІ маніпулююць грамадскай думкай.
Прыклады гэтага прыводзіць руская рэдакцыя "Радыё Свабода".
Кадр з расейска-беларускага кінафільма "Брэсцкая крэпасць" (2010 г.), выкарыстаны як доказ "злачынстваў" украінскага войска ў Данбасе.
Тэлеканал "Мір 24" на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" выдаў бежанцаў з Косава ў 1999 за бежанцаў з Украіны ў 2014-м. Зараз гэтая фатаграфія выдаленая.
Расейскі акцёр Іван Ахлабысцін выдаў гей-парад у Сан-Францыска за святочныя гулянні з нагоды выбараў мэра Кіева.
Фотаздымак 1992 з Босніі: баец сербскіх "Тыграў" дабівае паміраючых на вуліцы баснійцаў. Падаецца пад лозунгам "Выратаваць Данбас ад украінскага войска".
Фоташоп дапамог перанесці "Данецкую народную рэспубліку" ў космас.
Жанчына, якая звярнулася да Пуціна пасля таго, як яе сын быў забіты прарасейскімі сепаратыстамі ў Славянску, выдаецца за жанчыну, якая распавядае пра зверствы "кіеўскай хунты".
У сацыяльных сетках распаўсюджваецца фотаздымак нібыта мітынгу ў Цярнопалі за далучэнне да Польшчы. На самай справе гэта мітынг пратэсту ў Варшаве ў верасні 2012
Трупы ахвяр наркавойн у Мексіцы выдаюцца за трупы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Бялград пасля бамбардзіровак 1999 года выдаецца за Славянск, " абстраляны ўкраінскім войскам".
Фотаздымак з Чачні выдаецца за фота з Украіны.