4 траўня 2024, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама пачынае еўрапейскае турнэ для падтрымкі Украіны

11
Абама пачынае еўрапейскае турнэ для падтрымкі Украіны

Прэзідэнт ЗША наведае Польшчу, Бельгію і Францыю.

Сярод пытанняў, на якіх сканцэнтруе ўвагу амерыканскі лідар, значнае месца займае сітуацыя ва Украіне. Пра гэта заявіў у Вашынгтоне намеснік дарадцы прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Бэн Родэс, перадае Укрінфарм.

"Па пытаннях, якія будуць абмяркоўвацца падчас паездкі прэзідэнта, мы зробім, галоўным чынам, акцэнт на нашай падтрымцы народа і ўрада Украіны, нашых намаганнях па ўмацаванні і мадэрнізацыі НАТА, дыверсіфікацыі энергетычнай бяспекі Еўропы, перамовах аб партнёрстве трансатлантычнага гандлю і інвестыцый", - паведаміў прадстаўнік адміністрацыі Белага дома.

Першым пунктам еўрапейскага турнэ лідара ЗША стане Польшча, куды ён прыбудзе ў аўторак раніцай. Абама правядзе двухбаковыя сустрэчы на вышэйшым узроўні. Акрамя таго, у сераду запланаваная яго сустрэча з абраным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Пасля гэтага Барак Абама адправіцца ў Брусэль для ўдзелу ў саміце G7, які раней быў перанесены з Сочы ў бельгійскую сталіцу ў сувязі з выключэннем Расеі са складу G8. Падчас знаходжання ў Францыі амерыканскі лідар возьме ўдзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 70-годдзя высадкі саюзных войскаў у Нармандыі, на якія таксама запрошаны і Пётр Парашэнка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках