4 траўня 2024, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» адтэрмінаваў увядзенне рэжыму перадаплаты за газ для Кіева

4
«Газпрам» адтэрмінаваў увядзенне рэжыму перадаплаты за газ для Кіева

Рэжым перадаплаты за газ пачне дзейнічаць для Украіны з 9 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер, перадае РБК.

Сёння пройдзе чарговы раўнд перамоваў Украіны і Расеі пры пасярэдніцтве Еўразвяза аб кошце на расейскі газ і механізмы яго аплаты. Мілер дадаў, што вітае частковае пагашэнне Кіевам запазычанасці па газе.

Раней сёння ў Мінэнерга Расеі пацвердзілі атрыманне аплаты газавых паставак у лютым- сакавіку ў памеры 786,4 млн дал. Пра тое, што Украіна пералічыла грошы расейскаму газаваму канцэрну, стала вядома 30 траўня.

Па словах Мілера, увод рэжыму перадаплаты будзе залежаць ад пагашэння Украінай усяго доўгу за пастаўкі газу да 1 красавіка, які ацэньваецца ў 2,237 млрд дал, а таксама ад прагрэсу ў плацяжах за красавіцкія і травеньскія пастаўкі.

У «Газпраме» разлічваюць атрымаць ад НАК «Нафтагаз Украіны» аплату за травень да 9 чэрвеня. Раней расейскі газавы канцэрн настойваў на пераводзе сродкаў да 7 чэрвеня.

Нагадаем, Украіна прызнае наяўнасць доўгу ў 2,2 млрд дал (786 млн. ужо аплачана) за пастаўкі газу, якія ажыццяўляліся да 1 красавіка 2014 года, і гатовая аплаціць яго ў 10-дзённы тэрмін толькі пасля зніжэння «Газпрамам» кошту на газ да 268,5 даляраў за тыс. кубаметраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках