4 траўня 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд патрабуе забараніць імпарт сыру з Украіны

8
Рассельгаснагляд патрабуе забараніць імпарт сыру з Украіны

Рассельгаснагляд просіць устанавіць загараджальныя пошліны на імпарт «сырных прадуктаў».

Пра гэта пішуць «Известия».

На думку кіраўніцтва санітарнай службы, да рэалізацыі гэтых прапаноў неабходна зусім забараніць імпарт сыру, у якім няма малочнага бялку і тлушчу. Галоўным імпарцёрам такой прадукцыі з'яўляецца Украіна.

«Цяпер ёсць тэхналогія, якая дазваляе рабіць імітацыю сыру без малака. У складзе такога прадукту пальмавыя тлушчы, казеін. Аднак на ўпакоўцы такой прадукцыі ставяць найменне «сыр» і прадаюць пад выглядам натуральнага прадукту і па адпаведным кошце», - паведаміў намеснік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў.

Паводле яго слоў, кошт сыравіны для натуральнага сыру ў сотню разоў вышэй, чым кошт кампанентаў для расліннага сурагату і норма прыбытку для вытворцаў апошняга велізарная.

Пры гэтым спажыўца ўводзяць у зман адносна якасці прадукцыі.

«Імітацыя сыру не з'яўляецца прадуктам жывёльнага паходжання і фактычна застаецца непадкантрольнай Рассельгаснагляду ў сваіх перамяшчэннях і ацэнцы якасці і бяспекі. Мы папрасілі ўрад да навядзення парадку і ўвядзення нормаў для «сырнай прадукцыі» спыніць увоз такога прадукта не толькі з Украіны, але і наогул адусюль», - распавёў Уласаў.

Па дадзеных Нацыянальнага саюза вытворцаў малака «Саюзмалако» ў 2013 годзе ў Расею было імпартавана 35 тысяч тон «псеўдасыру», з іх 20 тыс. тон паступілі з Украіны. Астатнія пастаўкі ажыццяўляліся з Польшчы, Латвіі, Літвы, Даніі і Францыі.

Старшыня праўлення «Саюзмалако» Андрэй Даніленка распавёў, што ў красавіку гэтага года ён звяртаў увагу кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта на тое, што штомесяц расце імпарт сурагату сыру з Украіны і іншых краін.

У прыватнасці, ён паведамляў у сваім лісце да Данкверта, што на працягу 2013 года Рассельгаснагляд вёў планамерную работу па кантролі якасці малочнай прадукцыі вытворчасці Украіны, перыядычна абмяжоўваючы працу шэрагу прадпрыемстваў з-за выяўленых парушэнняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках