Пад Светлагорскам жанчына забіла 90-гадовую бабулю паленам
15- 2.06.2014, 12:59
- 14,689
Падазраваная затрымана і змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання.
У Светлагорскім раёне, у вёсцы Коўчыцы-1, 43-гадовая жанчына ўдарыла паленам сваю бабулю і забіла, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Труп быў знойдзены ў пятніцу ўвечары, 30 траўня, у хляве каля дома, у якім 90-гадовая бабулька пражывала разам з унучкай. Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, інцыдэнт адбыўся ў выніку сваркі, піша БелаПАН.
Жанчыны пасварыліся за 2 гадзіны да моманту выяўлення трупа. Падазраваная была п'яная і ўдарыла бабулю некалькі разоў. Удары здзяйсняліся пераважна па галаве. Лекары не змаглі яе выратаваць. Вядома, што раней жанчына ўжо была судзімая. Яна ўхілялася ад утрымання ўласных дзяцей.
Зараз падазраваная затрымана і змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання.