Філічкін падоўжыў кантракт з менскім «Дынама»
2- 2.06.2014, 13:01
- 4,049
Беларускі абаронца Андрэй Філічкін прыняў кваліфікацыйную прапанову менскага "Дынама" і падоўжыў кантракт з камандай на два сезона.
Пра гэта паведамляецца на сайце беларускай каманды.
У мінулым сезоне 26-гадовы Філічкін дэбютаваў у КХЛ, згуляўшы 44 матчы рэгулярнага чэмпіянату за менскае "Дынама". У яго актыве чатыры ачкі за дзейсныя перадачы пры паказчыку карыснасці "-14".
Частку мінулага сезону Філічкін правёў у фарм-клубе каманды ў жлобінскім "Металургу", які выступае ў чэмпіянаце Беларусі.
Менскае "Дынама" па выніках мінулага сезона заняло 14-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Фота: Прессбол