4 траўня 2024, Субота, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі правярае коштавую змову сярод птушкафабрык

20
Мінэканомікі правярае коштавую змову сярод птушкафабрык

Калі такі факт будзе ўстаноўлены, кошты на паўфабрыкаты з мяса птушкі могуць знізіцца.

"У сувязі са значным павелічэннем рознічных коштаў у траўні на паўфабрыкаты з мяса птушкі ў мэтах выяўлення коштавых змоў дэпартамент коштавай палітыкі Мінэканомікі накіраваў адпаведныя запыты птушкафабрыкам аб узроўні адпускных коштаў на дадзеную прадукцыю і прычыны іх змены", - паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінэканомікі.

Калі змова будзе выяўленая, вінаватыя будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. "Выяўленне коштавай змовы багата штрафнымі санкцыямі і "адкручваннем" коштаў у адваротны бок", - растлумачылі ў міністэрстве.

Нагадаем, лімітавы максімальны адпускны кошт на мяса куранят-бройлераў (у тушках) устанаўлівае Мінэканомікі, а адпускныя кошты на паўфабрыкаты - вытворца.

У трэцяй дэкадзе траўня для выраўноўвання адпускных коштаў на мяса птушкі (у тушках) з расейскімі коштамі Мінэканомікі павысіла гранічныя максімальныя адпускныя кошты на дадзеную прадукцыю на 10%.

Разам з тым папярэднія вынікі маніторынгу, праведзенага Міністэрствам эканомікі, далі падставы меркаваць, што падаражэнне паўфабрыкатаў не супастаўна з тым узроўнем змены адпускных коштаў, які быў вызначаны дзяржавай.

Варта адзначыць, што кошты на мяса птушкі і паўфабрыкаты з яго выраслі на фоне дэфіцыту свініны, які, у сваю чаргу, стаў вынікам памяншэння пагалоўя з-за барацьбы ўладаў з афрыканскай чумой свіней.

27 траўня падчас паездкі ў Смалявіцкі раён Лукашэнка запатрабаваў ад урада ў самыя кароткія тэрміны аднавіць пагалоўе свіней і да зімы вырашыць праблему са свінінай. "Што за праблема? Гэта ж не быка вырасціць, што яму трэба 18 месяцаў, гэта на працягу года можна аднавіць пагалоўе. І мы пра гэта дамовіліся. Вы ж бачыце, што людзі бегаюць: дай свініны, дзяцей карміць сёння няма чым", - сказаў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках