4 траўня 2024, Субота, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскім СМІ паставілі задачу лабіраваць падзел Украіны

11
Крамлёўскім СМІ паставілі задачу лабіраваць падзел Украіны

Матэрыялы пра Украіну ў расейскіх СМІ курыруе Федэральная служба бяспекі РФ.

Яна паставіла задачай лабіраванне ідэі расколу Украіны. Чарговую порцыю ўзламанай перапіскі канторы, якая займаецца арганізацыяй шпіянажу і пракрамлёўскага тролінгу, 2 чэрвеня аналізуе расейскае выданне The Insider.

У прыватнасці, выданне прыводзіць перапіску з кіраўніцтвам "аддзела ботаў" Таццяны Трэйаль, якая была ўкаранёная на працу ў "Московский комсомолец".

"Вярсталі ў экстраным рэжыме падзеі з Украіны, адзін журналіст МК пацярпеў пры падзеях на Банкаўскай вуліцы. Кажэўнікаў пісаў тэксты з ідэяй больш актыўнага ўдзелу Расеі ў кіеўскіх падзеях, але яго рэдагавалі ў больш умераны бок", - дае справаздачу Таццяна 3 снежня 2013 года.

"Цяпер тэксты пра Кіеў яшчэ курыруе "Прыбой" (2-е ўпраўленне ФСБ), іх чалавек пастаянна ў рэдакцыі, малады, клічуць Раман ці то Чавес, ці то Чавус, і чалавек з АП. Раман кажа, што так зараз ва ўсіх цэнтральных СМІ, для карэкцыі ў асвятленні кіеўскіх падзей", - адзначае яна.

У паведамленні за 5 снежня, яна паказвае, што рэдакцыі МК дадзеная каманда аб мінімізацыі палітычных тэкстаў.

"Знялі з нумара на заўтра згадку пра тое, што ў ходзе беспарадкаў у Кіеве адзін фсбшнік атрымаў траўму і страціў дакументы, гэтую тэму зараз замінаюць", - піша Таццяна.

З паведамлення за 13 снежня становіцца ясна, што расейскім СМІ была пастаўленая задача лабіравання ідэі падзелу Украіны:

"Аўторак-сераду я і Анастасія Кузняцова з майго аддзела рабілі рамонт у Анатоля, начальніка аддзела вёрсткі. На працы ён закрыў нас ліпавай справаздачнасцю. Насця сказала, што па інфе яе хлопца з МК-СНД ім пастаўленая задача лабіравання ідэі падзелу Украіны на Усход і Захад. (артыкулы з падобным зместам выходзілі ўвесь тыдзень).

Як вядома, у траўні ў адкрыты доступ трапіла ўзламаная "Ананімным інтэрнацыяналам" перапіска кіраўніцтва "Агенцтва інтэрнэт даследаванняў".

АІД належыць "кухару Пуціна", заснавальніку холдынгу "Канкорд" Яўгену Прыгожыну (асабіста знаёмаму з прэзідэнтам РФ), а непасрэднае кіраўніцтва кампаніяй ажыццяўляе Марыя Купрашэвіч (вядомая тым, што ўладкоўвалася на працу ў ліберальныя СМІ з мэтай шпіянажу).

Узламаная перапіска дазваляе ацаніць рэальныя маштабы тролінгавага бізнесу і больш даведацца пра некаторыя "тэмы, якія прасоўваюцца".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках