4 траўня 2024, Субота, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана: 25 гадоў таму Польшча паказала сілу, сёння мы бярэм прыклад з вас

1

Украінская спявачка выступіла ў Варшаве на цырымоніі, арганізаванай з нагоды 25-годдзя «Салідарнасці».

У мерапрыемстве, якое адбылося 1 чэрвеня, узяў удзел прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Мэтай цырымоніі «Людзі Свабоды» было ўшанаванне тых грамадзян, якія ў апошнія чвэрць стагоддзя сталі сімвалам перамен у краіне. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Русланы Лыжычка.

У прыватнасці, чалавекам 25-годдзя ў спецыяльнай намінацыі «Чалавек Свабоды » быў названы былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенcа, які стаў «правадыром палякаў на іх няроўнай і поўнай ям дарозе да свабоды».

Усяго ж было вызначана 5 намінацый. Пераможцаў у кожнай з іх выбіралі шляхам усенароднага SMS-галасавання, усе сродкі, сабраныя падчас якога, перададуць як брацкую дапамогу сем'ям пацярпелых і загінулых на Майдане ўкраінцаў.

Руслана ў якасці спецыяльнай госці закрыла святочны гала-канцэрт, выканаўшы ў дуэце з польскай зоркай Эдытай Горняк, якая ў свой час была першай прадстаўніцай Польшчы на «Еўрабачанні», знакамітую кампазіцыю The Beatles «Imagine».

Пасля выступлення Руслана падзякавала братэрскаму польскаму народу за падтрымку, звярнуўшыся да прысутных на польскай мове. «25 гадоў таму Польшча паказала сілу. Сёння мы бярэм з вас прыклад. Мы моцныя, таму што мы разам», - сказала яна.

Руслана была не адзіным прадстаўніком Украіны, які выступіў у той вечар. У мерапрыемстве ўзяў удзел Арцём Фурман, які напярэдадні перамог у чацвёртым сезоне польскай версіі шоў талентаў X-фактар.

Цырымонія «Людзі Свабоды» cтала пачаткам урачыстых святкаванняў на вышэйшым афіцыйным узроўні 25 гадавіны першых дэмакратычных выбараў у Польшчы пасля падзення камуністычнага рэжыму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках