Віктар Ганчарэнка: Хачу працаваць у больш моцным чэмпіянаце
3- 2.06.2014, 17:49
- 15,108
Галоўны трэнер расейскай «Кубані» Віктар Ганчарэнка хоча працаваць у больш моцным чэмпіянаце, чым беларускі.
Варыянтаў «адагрэву» на радзіме Віктар Ганчарэнка не разглядае, піша «Прессбол».
«Я правёў у Барысаве шэсць цудоўных сезонаў. І сышоў, бо выразна разумеў, што час. Аптымальны тэрмін працы топ-мэнэджэра на адным месцы - пяць-сем гадоў. Так і ў трэнера. Хачу працаваць у больш моцным чэмпіянаце і там заставацца. Варыянтаў адагрэву не разглядаю. Куды яны ў маім узросце?» - заявіў ён.
Нагадаем, у кастрычніку мінулага года адзін з лепшых беларускіх трэнераў, Віктар Ганчарэнка, пакінуў шэрагі барысаўскага БАТЭ і перабраўся ў ФК «Кубань».