Украінскія вайскоўцы вызваляюць Луганск ад тэрарыстаў
23- 2.06.2014, 17:56
- 51,100
Украінскія сілавікі пачынаюць поўнамаштабную аперацыю па нейтралізацыі тэрарыстычных груп у горадзе.
Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
«У прыватнасці, нейтралізацыі (а ў выпадку супраціву - знішчэнню) падлягаюць групы баевікоў, якія дзейнічаюць у раёне будынкаў Луганскай АДА, СБУ, Луганскага памежатрада, а таксама ў іншых раёнах горада», - піша ён.
Дадзеная аперацыя сілавікоў, у якой будуць задзейнічаныя сілы авіяцыі і бронетэхніка, выкліканая выключна дзеяннямі тэрарыстычных груп у Луганску.
Нагадаем, узброеныя баевікі пачалі штурм Луганскага памежатрада ў ноч на панядзелак. Каля 00.30 да ўпраўленне памежатрада прыехалі каля 100 узброеных асоб, першая атака з ужываннем аўтаматаў і падствольных гранатамётаў пачалася каля 4.00. У цяперашні час колькасць узброеных асоб павялічылася па меншай меры да 500 чалавек.
Сёння днём прыкладна ў 16:00 у будынку захопленай баявікамі Луганскай абладміністрацыі прагрымеў выбух. Найбольш верагоднай прычынай называюць неасцярожнае абыходжанне са стралковай зброяй і выбуховымі рэчывамі.
Фота: Reuters