Тэрарысты спынілі абстрэл памежнікаў у Луганску
10- 2.06.2014, 19:22
- 9,774
У раёне Луганскага памежнага атрада пакуль адзначаецца зацішша.
Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.
«Паводле інфармацыі, у раёне Луганскага памежнага атрада цяпер адзначаецца зацішша. Аднак казаць аб тым, што ўзброенае супрацьстаянне спынілася яшчэ рана. Тэрарысты застаюцца на сваіх пазіцыях», - сказана ў паведамленні.
«Адзначым, што ў Луганску памежнікі ўжо больш за 14 гадзін адбіваюць атакі тэрарыстаў. Цяпер раны атрымалі 8 ахоўнікаў мяжы. Падчас гуманітарнага перамір'я, якое доўжылася амаль 30 хвілін да 13.30, з тэрыторыі памежнага падраздзялення вывезлі частку параненых. З месца ўзброенага сутыкнення таксама былі вывезеныя параненыя і забітыя баявікі», - распавялі ў Дзяржпамежслужбе.