Сустрэчы Пуціна і Абамы ў Нармандыі не будзе
13- 2.06.2014, 20:50
- 19,208
Сустрэча прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай ў Нармандыі не запланаваная.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РСН.
"Магчымасць якой-небудзь асобнай сустрэчы з Абамам не будзе абмяркоўвацца", - сказаў ён.
Дзмітрый Пяскоў дадаў, што ў Францыі адбудзецца сустрэча Уладзіміра Пуціна з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам. Лідары дзвюх краін абмяркуюць сітуацыю ва Украіне, двухбаковыя стасункі ды іншыя міжнародныя праблемы.