6 траўня 2024, панядзелак, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар НАТА: Расея зрывае здабычу сланцавага газу ў Еўропе

36
Генеральны сакратар НАТА: Расея зрывае здабычу сланцавага газу ў Еўропе

Масква праводзіць прапагандысцкую кампанію праз экалагічныя арганізацыі ў ЕЗ.

Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн абвінаваціў Расею ў змове з мэтай сарваць здабычу сланцавага газу. Як паведамляе выданне Telegraph, з такой заявай ён выступіў на пасяджэнні экспертнай суполкі Chatham House ў Лондане, паведамляе РБК.

Паводле слоў Расмусэна, Масква таемна працуе з еўрапейскімі экалагічнымі арганізацыямі, праводзячы прапагандысцкую кампанію з мэтай дыскрэдытаваць саму ідэю здабычы сланцавага газу. Масіраванае закідванне дэзінфармацыі, на думку Расмусэна, накіраванае на тое, каб захаваць залежнасць Еўропы ад паставак расейскага газу.

Расмусэн пры гэтым не ўдакладніў, якім чынам здзяйсняецца супрацоўніцтва Расеі з эколагамі.

Выказванні генеральнага сакратара НАТА ўжо пракаментавалі ў Грынпісе. "Спадару Расмусэну замест стварэння канспіралагічных тэорый лепш варта было б задумацца пра тое, што сланцавы газ не толькі даражэй за расейскі газ. Да таго ж забяспечыць ягоную здабычу ў неабходных маштабах Еўропа не ў стане", - заявіў прадстаўнік арганізацыі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках