6 траўня 2024, панядзелак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна перакрыла мяжу з Расеяй

47
Украіна перакрыла мяжу з Расеяй

Аперацыя перакрыцця ўкраіна-расейскай мяжы завершана сілавікамі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў падчас пасяджэння парламента ў пятніцу, 20 чэрвеня, паведамляе УНІАН.

"Міністэрства абароны праінфармавала, што нашыя ўзброеныя падраздзяленні ўшчыльную падышлі да населенага пункта Ізварына (Луганская вобласць), і тым самым скончылі аперацыю перакрыцця мяжы", - сказаў Турчынаў.

Ён папрасіў народных дэпутатаў павіншаваць украінскіх вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у гэтай аперацыі і ў АТА.

Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль раней заявіў, што ўкраінскія сілавікі і памежнікі ў бліжэйшыя дні возьмуць пад кантроль мяжу з Расеяй на ўсходзе, стварыўшы там буферную зону, якая на гэты момант у некаторых месцах кантралюецца баевікамі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках