6 траўня 2024, панядзелак, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Карагін: Буйным гандлёвым цэнтрам пагражае заняпад

26
Уладзімір Карагін: Буйным гандлёвым цэнтрам пагражае заняпад

Павелічэнне айчынных тавараў у Менску да 85% прывядзе да заняпаду буйных ГЦ.

Даручэнне Менгарвыканкама павялічыць удзельную вагу тавараў айчыннай вытворчасці ў крамах і аб'ектах грамадскага харчавання сталіцы да 85% даў намеснік старшыні Андрэй Дамарацкі, паведамляе БелаПАН.

Як адзначыў старшыня прэзідыума саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» Уладзімір Карагін, такое даручэнне наўпрост звязана з выказваннямі прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Ён днём раней на менскім ААТ «Трыкатажгандаль» выказаў меркаванне, што аптымальныя суадносіны імпартных і айчынных тавараў на рынку Беларусі павінны складаць прыкладна 15 на 85%.

Такія адміністрацыйныя метады ўмяшання ў працу рынку, на думку Карагіна, могуць быць апраўданыя толькі ў якасці часовых мер і як індыкатар перавагі тавараў. Сталае ж рэгуляванне «адаб'ецца на эканоміцы прадпрыемстваў і іх тавараабароце», а спажывец будзе шукаць неабходны яму тавар «у Вільні, Маскве, Смаленску» або зусім «замовіць тавары поштай».

На думку Карагіна, павелічэнне айчынных тавараў у Менску да 85% пагражае заняпадам буйным гандлёвым цэнтрам.

Старшыня прэзідыума РКП лічыць, што мясцовыя ўлады не могуць «так жорстка ўмяшацца» і «ніякіх мер адміністрацыйнага спагнання» за тое, што даручэнне не будзе выкананае, не прадугледжваецца, паколькі гэтае даручэнне «разглядаецца як рэкамендацыя».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках