29 красавiка 2024, панядзелак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб амністыі ў Беларусі ўступіў у сілу

5
Закон аб амністыі ў Беларусі ўступіў у сілу

Амністыя не распаўсюдзіцца на палітвязняў.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент прадугледжвае вызваленне ад пакарання такіх катэгорый грамадзян, як непаўналетнія; цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, у якіх ёсць дзеці да 18 гадоў; а таксама мужчыны, старэйшыя за 60 гадоў, і жанчыны, старэйшыя за 55 гадоў; інваліды I або II груп; хворыя на актыўную форму туберкулёзу; анкалагічныя хворыя (другой, трэцяй або чацвёртай клiнiчных груп); ВІЧ-інфікаваныя (з 3-й і 4-й стадыямі захворвання паводле клінічнай класіфікацыі СААЗ); ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый; якія атрымалі раненні (кантузii), калецтвы, захворваннi пры выкананнi абавязкаў у перыяд ваеннай службы ва Узброеных Сілах СССР або Беларусі, КДБ, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях.

Пры гэтым гаворка ідзе пра вызваленне ад грамадскіх або папраўчых работ, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, абмежавання ў ваеннай службе, арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі, а таксама ад іншых мер крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання, а таксама ад дадатковых пакаранняў. Акрамя таго, у законапраекце сказана і аб зняцці самой судзімасці.

Амністыя можа распаўсюджвацца на тых, хто яшчэ знаходзіцца пад следствам, або на людзей, прысуды якім вынесеныя на дзень уступлення ў сілу закона аб амністыі. Але ў любым выпадку яна будзе дзейнічаць толькі пры пэўных складах злачынстваў.

Пад амністыю не падпадаюць судзімыя больш за два разы з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за наўмысныя злачынствы, раней судзімыя з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў, пералічаных вышэй. Тое ж тычыцца людзей, да якiх на працягу 2007-2014 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне, але пазней яны зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці. Пазначаны ў дакуменце і іншыя абставіны, якія замінаюць ужыць амністыю. Напрыклад, гэта сітуацыі, калі на дзень пастановы прысуду асуджаны цалкам не кампенсаваў нанесеную злачынствам шкоду і не заплаціў даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Раней паведамлялася, што паводле амністыі з папраўчых устаноў закрытага тыпу будзе вызвалена каля 2,1 тыс. чалавек, з устаноў адкрытага тыпу - каля 630. Тэрмін пакарання будзе скарочаны на год прыкладна для 7 тыс. асуджаных у закрытых установах і 900 асуджаных - у адкрытых.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках