29 красавiка 2024, панядзелак, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю падало справаздачу аб «зачыстцы» гандлёвых цэнтраў Менска

11
Мінгандлю падало справаздачу аб «зачыстцы» гандлёвых цэнтраў Менска

На думку Мінгандлю, прадпрымальнікі працуюць з масай парушэнняў.

Шматлікія парушэнні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў выяўленыя ў гандлёвых цэнтрах Менска, паведаміў БелТА прэс-сакратар Міністэрства гандлю Беларусі Дзмітрый Маліноўскі.

"Падчас кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных Міністэрствам гандлю, службамі Дзяржстандарту і Міністэрства аховы здароўя ў чэрвені 2014 года, у сталічных гандлёвых цэнтрах "Зеркала","Пасаж ","Сілуэт","Еўропа" выяўленыя шматлікія парушэнні пры рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці", - сказаў прэс -сакратар.

Паводле слоў прадстаўніка Мінгандлю, у аб'ектах было адабрана больш за 100 найменняў прадукцыі імпартнай вытворчасці, у тым ліку цацкі, дзіцячы абутак, трыкатажныя і швейныя вырабы.

Папярэднія вынікі праверак сведчаць аб наяўнасці ў гандлёвых цэнтрах парушэнняў у бяспецы і якасці: неадпаведнасць абутку тэхнічным патрабаванням, дэзінфармацыя пакупнікоў у частцы даты вырабу і матэрыялу (на цэтліку паказаная натуральная скура, а фактычна - штучная), адсутнасць папераджальных надпісаў на дзіцячых цацках.

"У некаторых выпадках для выяўлення дэфектаў, якія нясуць патэнцыйную пагрозу здароўю спажыўца, нават не патрабавалася спецыяльных ведаў - дастаткова было візуальнага агляду вырабу", - адзначыў Дзмітрый Маліноўскі.

Паводле вынікаў абследаванняў ўжо выдадзена больш за 30 рэкамендацый на ліквідацыю парушэнняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

Як паведамляў charter97.org раней, Мінгарвыканкам збіраецца давесці працэнт тавараў айчыннай вытворчасці ў крамах і аб'ектах грамадскага харчавання сталіцы да 85% ад прапанаванага асартыменту. Яшчэ адной ідэяй у барацьбе з прыватным прадпрымальніцтвам стаў праект указа аб спецімпарцёрах. Паводле яго, з 1 ліпеня ў краіне плануецца ўстанавіць выключнае права дзяржавы на ўвоз тавараў, аналагі якіх вырабляюцца на тэрыторыі краіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках