29 красавiка 2024, панядзелак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыянты з РФ этапавалі паміраючага затрыманага ў багажніку

14
Паліцыянты з РФ этапавалі паміраючага затрыманага ў багажніку

З МУС Стаўраполля звольненыя двое паліцыянтаў, якія спрабавалі этапаваць затрыманага, выдаўшы яго за багаж.

Калі ён быў пры смерці, яны адмовіліся аддаць яго медыкам. У выніку затрыманы Сяргей Кажамякін памёр у аэрапорце Унукава. Страшны інцыдэнт адбыўся яшчэ 20 красавіка, але казаць пра яго сталі толькі цяпер, паведамлляе "Эхо Москвы".

Двое оперупаўнаважаных з Мінеральных вод затрымалі ў Калужскай вобласці чалавека, які падазраваўся ў арганізацыі заказнога забойства. Вырашыўшы не цягнуць з афармленнем дакументаў, паліцыянты папросту выкралі яго з раённай бальніцы ў Калужскай вобласці. 36-гадовы мужчына ў гэты момант знаходзіўся ў коме. У кайданках яго павезлі ў Мінеральныя воды праз Маскву. У сталічным аэрапорце Унукава супрацоўнікі крымінальнага вышуку спрабавалі выдаць паміраючага за багаж, вазілі яго па аэрапорце на багажнай калясцы. А калі супрацоўнікі авіякампаніі "ЮтЭйр" катэгарычна адмовіліся афармляць чалавека ў якасці багажу, паліцыянты прыкавалі затрыманага да лаўкі і адправіліся адпачываць у дзяжурную частку.

На лаве падазраваны правёў апошнія 6 гадзін свайго жыцця. Толькі калі ён споўз на падлогу і захрыпеў, супрацоўнікі паліцыі аэрапорта выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі паспрабавалі шпіталізаваць Кажамякіна, але аператыўнікі, якія прачнуліся, адмовіліся адправіць падазраванага ў лякарню.

LifeNews называе імёны паліцыянтаў: гэта Фёдар Мароз і Юрый Кудзінаў. У сувязі з трагічным НЗ двое кіраўнікоў раённага аддзела МУС у Стаўрапольскім краі атрымалі папярэджанне аб няпоўнай адпаведнасцi, начальнік крымінальнага вышуку раёна паніжаны ў пасадзе, а Мароз і Кудзінаў звольненыя "за ўчыненне правіны, што ганіць гонар і годнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".

У паведамленні МУС не прыводзіцца дэталяў інцыдэнту.

Фота: Moscow-Live.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках