29 красавiка 2024, панядзелак, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ліды напаў на 90-гадовую жанчыну, каб адабраць Br200 тысяч

7
Жыхар Ліды напаў на 90-гадовую жанчыну, каб адабраць Br200 тысяч

У Лідзе затрыманы 24-гадовы малады чалавек, які раней напаў на састарэлую жанчыну і забраў у яе кашалёк з грашыма.

- У дзяжурную частку паступіла тэлефанаванне ад мясцовага жыхара, які паведаміў, што ў ягоным пад'ездзе нехта напаў на суседку, 1923 года нараджэння, і забраў у яе кашалёк, у якім было 200 тысяч рублёў, - распавёў «Інтэрфаксу» намеснік начальніка Лідскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Валерый Калодка. - Зламыснік пачаў сачыць за бабуляй, калі яна яшчэ сядзела на лаўцы, і чакаў, пакуль ахвяра стане падымацца дадому. Падчас барацьбы злачынец схапіў састарэлую жанчыну за шыю, пасля чаго паваліў і ўдарыў галавой аб поручні.

Цікава, што злачынец быў затрыманы нарадам палка патрульна-паставой службы міліцыі паводле падазрэння ў крадзяжы аўтамагнітолы. Падчас разбору абставін крадзяжу сышчыкі высветлілі, што на сумленні гэтага маладога чалавека і гэты разбой.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках