29 красавiка 2024, панядзелак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глабальны флэшмоб: па ўсім свеце да амбасад Расеі нясуць пахавальныя вянкі

16

У суботу ў многіх краінах свету пачынаецца глабальны флэшмоб супраць агрэсіі Крамля ў дачыненні да Украіны.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода». Актывісты прынясуць у амбасады і консульствы РФ, а таксама да пастаяннага прадстаўнiцтва Расеі ў ААН у Нью-Ёрку пахавальныя вянкі, каб ушанаваць ахвяр пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. Акцыю падтрымаюць жыхары Таронта, Ванкувера, Гаагі, Вільнюса, Нью-Ёрка, Варшавы, Брусэля і многіх іншых гарадоў свету, у тым ліку Кіева і Львова.

«Расея дэ-факта пачала вайну з Украінай. Пуціна трэба спыніць неадкладна», - гаворыцца ў паведамленні арганізатараў акцыі.

«Колькі яшчэ трэба смерцяў для таго, каб прызнаць, што Расея пачала вайну ва Украіне, і што Пуціна трэба неадкладна спыніць?» - заклікаюць арганізатары флэшмобу. Разам з тым арганізатары акцыі заклікаюць НАТА купіць два баявых караблі Mistral, якія Францыя збіраецца прадаць Расеі, а таксама «неадкладна прыняць санкцыі трэцяга ўзроўню». Сярод іншых патрабаванняў - даць украінскаму войску выратавальныя сродкі, уключаючы медыцынскія сродкі і сродкі асабістай аховы. Акрамя таго, ад Захаду чакаюць спынення любога супрацоўніцтва і бізнэсу, якія дапамагаюць Расеі мадэрнізаваць сваё войска, паліцыю, узбраенне і спрыяюць расейскай экспансіі.

Удзельнікі акцыі просяць скасаваць візавы рэжым з Украінай як мага хутчэй і расследаваць паводзіны «Газпрама», які «парушае антыманапольнае заканадаўства ЕЗ і правілы СГА». Мітынгоўцы таксама будуць патрабаваць задзейнічаць строгі кантроль усіх сродкаў, якія паходзяць з Расеі і Беларусі і скасаваць візы вядучых антызаходніх і антыўкраінскіх прапагандыстаў расейскага рэжыму.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках