29 красавiка 2024, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу абмеркаваў санкцыі супраць РФ з лідарамі краін Балтыі

2
Барозу абмеркаваў санкцыі супраць РФ з лідарамі краін Балтыі

Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэм'ер-міністры краін Балтыі выказаліся за ўвядзенне новых санкцый супраць Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы эстонскага ўрада, паведамляе «Інтэрфакс».

На сустрэчы, якая адбылася ў суботу ў Таліне, бакі выказалі занепакоенасць тым, што Расея не зрабіла крокаў у стабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

«Было прызнана, што варта неадкладна абмеркаваць магчымасць новых санкцый у дачыненні да Расеі», - адзначылі ў прэс-службе.

На прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы Барозу адзначыў, што жадае бачыць адзіную пазіцыю дзяржаў Еўрапейскага звяза ў дачыненні да Украіны.

У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр Эстоніі Тааві Рыйвас прапанаваў правесці «сур'ёзнае абмеркаванне ў Еўрапейскім звязе, які да гэтага гатовы».

Як вядома, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель заявілі аб магчымасці новых санкцый супраць Расеі з боку Захаду, калі яна не разрадзіць напружанасць на мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках