29 красавiка 2024, панядзелак, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Германіі: План Парашэнкі - пачатак стабілізацыі ва Украіне

4
Кіраўнік МЗС Германіі: План Парашэнкі - пачатак стабілізацыі ва Украіне

Берлін заклікаў Маскву падтрымаць план мірнага ўрэгулявання, прапанаваны прэзідэнтам Украіны.

Міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) вітаў мірны план Пятра Парашэнкі. "Гэта шанец на стабілізацыю сітуацыі на ўсходзе Украіны і працяг нацыянальнага дыялогу", - заявіў ён. Пра гэта Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў 21 чэрвеня ў Стамбуле, паведамляе Deutsche Welle.

Берлін чакае, што Масква падтрымае план Парашэнкі, адзначыў далей нямецкі міністр. Ён заклікаў расейскае кіраўніцтва скарыстацца сваім уплывам і аказаць ціск на сепаратыстаў на ўсходзе Украіны з тым, каб адкрыць шлях да пачатку дыялогу і палітычнага рашэння канфлікту. "Да сапраўднай стабілізацыі яшчэ далёка, але цяпер можа быць пакладзены пачатак", - заявіў ён.

Нагадаем, у пятніцу, 20 чэрвеня, падчас паездкі ў Данбас прэзідэнт Парашэнка загадаў сілавікам спыніць агонь на тыдзень - з 20 па 27 чэрвеня, - каб чальцы незаконных узброеных фарміраванняў маглі скласці зброю. Такі загад аддадзены ўсім падраздзяленням Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што баявыя дзеянні будуць насіць толькі характар адказу, гэта значыць у выпадку нападу баевікоў на ўкраінскіх сілавікоў.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў антытэрарыстычным цэнтры Нацыянальнай Гвардыі Украіны заявіў, што ў бліжэйшы час падпіша ўказ аб часовым спыненні агню.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках